

21 лютага ўвесь свет адзначае міжнародны дзень роднай мовы. Убаку ад гэтай даты не засталася і Клейнікаўская сельская бібліятэка. Для вучняў 4 класа прайшлі галосныя чытанні пад назвай “Да роднай мовы крок зрабі”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што Дзень роднай мовы – гэта свята, якое пачалі адзначаць адносна нядаўна – з 2000 года. Але ў гэты дзень кожны чалавек павінен задумацца пра адносіны да сваёй роднай мовы, а таксама ўспомніць, якая вялікая колькасць моў існуе на зямлі, і кожная з іх унікальна па-свойму, таму яе патрэбна цаніць. Мова – гэта культура народа.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Клейнікаўскай бібліятэцы гучалі вершы і апавяданні таленавітых беларускіх аўтараў. Гэта сустрэча дала магчымасць дзецям дакрануцца да сваёй культуры, адчуць яе самабытнасць – і ўсё гэта праз роднае беларускае слова.