Што такое любоў да радзімы? Адкуль паходзіць гэтае моцнае жывое прыцягненне да таго месца, дзе мы нарадзіліся? Спатканне з радзімай, вера ў сваё слова, у яго неўміручасць – гэта свята для сэрца. На роднай мове, закладзенай у сэрцы, чалавек сцвярджаецца, як унікальная асоба. Родная мова непарыўна звязана з думкамі, пачуццямі чалавека. Праз яе ён пазнае свет і выказвае сябе.
20 лютага, ў канун Міжнароднага дня роднай мовы, ў Чарнаўчыцкую бібліятэку на літаратурна -пазнавальную гадзіну “Мова продкаў – мая мова” завіталі вучні трэцяга класа, каб паслухаць пяшчотныя радкі беларускіх паэтаў, паразгадваць загадкі, дакрануцца душой да крынічных слоў, залацінак мудрасці – беларускіх прыказак. Дзеткі разважалі аб гэтых думках цэлых пакаленняў, якія перадавалі адно аднаму сваю філасофію, вопыт, паэзію, моўнае майстэрства.
З цікавасцю вучні з прапанаваных слоў складалі праказкі, малявалі адгадкі на паперы з надрукаванай загадкай, нагадвалі працяг вядомай прыказкі. С захапленнем яны ўслухваліся ў “вітальныя звароты”, якія мы чуем і вымаўляем кожны дзень.
Асаблівы інтарэс выклікалі ў хлопчыкаў і дзяўчынак песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок” і саматканае ільяное палатно. Вельмі цікава было ім паслухаць, што калісці лён з’яўляўся на тэрыторыі Беларусі самай распаўсюджанай культурай, якую сеялі , затым, пасля шматлікіх маніпуляцый, пераўтваралі ў бялізну і насільныя рэчы.
На заключэнні прагучаў верш Лідзіі Полазавай “Родная мова”.