

У календары ёсць такое свята - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзеля гэтага, Астрамечаўская бібліятэка сумесна з Домам культуры правялі конкурс чытачоў «Мілагучная родная мова”. Удзельнікамі яго сталі 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вельмі добра падрыхтаваліся да ўдзелу ў конкурсе. Але строгае журы пры падвядзенні вынікаў вызначыла 3-х самых лепшых удзельнікаў. Сярод іх 1-е месца было аддано Кацярыне Сянько за верш “Мая Радзіма”, 2-е Дабрынец Надзее за верш “Я - дзяўчынка” і 3-е месца Сідарук Ул’яне за верш “На прыродзе”.Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры і салодкія прызы.
#люблюБеларусь