

Брэсту.
Не,
не турыстам,
не сярод гасцей, -
Як сын,
што доўга не бывае дома,
Я прыязджаю ў Брэст усё часцей,
І ўжо даўно мне тут усё вядома:
І засень паркаў,
людных і густых,
І ўскраіны з запыленым агрэстам…
І Мухавец…
І сум таполяў тых,
Што,
як штыкі,
ускінуты над Брэстам.
Я кожны раз прыхожу да фартоў,
Стаю ля брамы доўга,
як паломнік,
І кланяюся зноў зямлі святой,
Дзе кожны камень
як маўклівы помнік.
Дзе б ні блукаў па свеце,
абмінуць
Я не магу свяшчэнныя руіны.
І сэрца
кожны раз
хоць пяць мінут
Абавязкова тут пабыць павінна.
Я не баюся тут мурам сівым,
Задымленным байніцам
спавядацца…
Не як з музеем, Брэст, -
як з вартавым,
Вітаюся я моўчкі,
па-сваяцку.