21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.У кожнага народа ёсць свая родная мова. Для кожнага яго мова самая найпрыгажэйшая. Наша родная мова — беларуская. Беларуская мова самыя мілагучная мова на свеце. Гэта мова нашых продкаў.
Да гэтай даты ў Тэльмаўскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні "Гэта мова мая!" Мэтай такіх чытанняў з'яўляецца абуджэнне цікавасьці да беларускай народнай культуры праз знаёмства з творамі беларускага фальклору і творамі беларускіх пісьменнікаў.
Нашы чытачы знаёмілася з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, зачытвалі радкі любімых твораў.
Удзельнікі мерапрыемствы пазнаёміліся з выставай літаратуры, якая маецца ў бібліятэцы на гэтую тэму.
Хай наша слова жыве шмат стагоддзяў, цешыць сваёй мілагучнасцю і пры-гажосцю іншыя пакаленні. Гэта самая выдатная і багатая мова ў свеце!
#люблюБеларусь