«Гучыць у вяках беларуская мова» - ГУК
«Гучыць у вяках беларуская мова»

Бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з гісторыяй роднай мовы. Больш за 6000 моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і разнагалосым свеце. Палова іх пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы.

Вось як сказаў пра нашу мову Максім Танк:

"Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з'явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса..."

Дзеці з задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове, але для пазакласнага чытання ім патрэбны былі апавяданні пра прыроду. З дапамогай бібліятэкара ўсе атрымалі іх.

21.02.2025

Лащевская Т.О.