Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У нашым календары есць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Беларускі паэт Максім Танк з гонарам сказаў аб роднай мове так: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…”. Амаль гэтых слоу хапае, каб адчуць усю любоў кожнага беларуса да мовы. Нашай роднай мовы.
Астрамечаўская бібліятэка сумесна з Астрамечаўскім СДК правялі свята беларускай мовы. Дзеці падрыхтавалі да конкурса чытачоў вершы, журы ўважліва слухала іх выкананне і падвяло вынікі конкурса: 1-е месца дасталося Анастасіі Вошкінай за верш “Мая Радзіма”, які дзяўчынка склала сама, 2-е месца – Свідуновіч Елізавеце, за верш “Я спяваю, ты спявай”, 3-е месца – Кірдзей Паліне за верш “Родная мова”. Усе канкурсанты атрымалі салодкія падарункі і граматы за ўдзел у конкурсе.