Поиск

.jpg

ВСЕ ЭТО РОДИНА МОЯ

newbooks222.jpg

Поздравляем С Днем Рождения!

vgif-ru-9988

Библиотека детям

_детям2.jpg

333333333333333.jpg

160.jpg

Внимание

.jpg

Досуг, творчество, библиотека

No images

Спадчына Прыбужжа ў раённым альманаху

No images

Книги Александра Волковича онлайн

volkovich-us-open

Аудио книги

Elektronnaya-biblioteka.jpg

Новые поступления

newbooks22.jpg

radio10.jpg

.jpg

.jpg

Полезные ссылки

ssilki

Вторник, 28 Февраль 2017 12:26

7 сакавіка - 105 гадоў з дня нараджэння Тараса Хадкевіча

Оцените материал
(2 голосов)

hadkevich2

Пісьменнік Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч нарадзіўся 07.03.(23.02)1912 г. у в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927–1929), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931–1933). Працаваў у газетах “Чырвоная Полаччына” (1929–1931), “Чырвоная змена” (1933–1934), “Звязда” (1936–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону. Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945-1950), «Літаратура і мастацтва» (1950-1951), літкансультантам СП БССР (1953-1972). Сябра СП СССР з 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).

 Працуючы ў газеце “Звязда” напісаў аповесць “Братэрства”, потым выйшаў працяг – аповесць “Рэха ў гарах”. Пазней, у пачатку 50-х гадоў, на паліцах кніжных магазінаў з’явілася новая кніга пісьменніка – раман “Даль палявая”. Вынікам плённай творчай работы Тараса Хадкевіча стаў раман “Песня Дзвіны” пра будаўніцтва новага горада на Дзвіне. Шмат пісаў для дзяцей: кнігі “За сінім лесам”, “На новым месцы”, “Спеюць яблыкі”, “Жыла-была казка”. За літаратурную і грамадскую дзейнасць Тарас Хадкевіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, многімі медалямі. Яму прысвоена ганаровае званне “Заслужанага работніка культуры Беларусі”. Памёр 14.08.1975 года.

knopka

Прочитано 1177 раз Последнее изменение Вторник, 28 Февраль 2017 12:38

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Защита от спама
© 2019 Брестская районная централизованная библиотечная система. Все права защищены.
Сайт создан отделом автоматизации Брестской районной централизованной библиотечной системы