

Электронное обращение
У Кавердзякскай сельскай бібліятэцы была праведзена літаратурная гадзіна “Казак мудрыя ўрокі”. Дзеці пабывалі ў гасцях у беларускіх казак “Андрэй за ўсіх мудрэй”, “Пану навука”, “Людзей слухай, а свой розум май”. Усе гэтыя казкі – сапраўдная энцыклапедыя народнай мудрасці.
Любоў да ведаў, працы, павага да бацькоў – гэтыя паняцці казка растлумачыць лепш за любы слоўнік.
У ходзе мерапрыемства дзеці выконвалі разнастайныя заданні, адгадвалі загадкі пра казачных герояў.