Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (Лукашэвіч), (1925 - 1994) – таленавітая пісьменніца, чыя мастацкая індывідуальнасць асабліва арыгінальна праявілася ў дзіцячай літаратуры. - ГУК
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (Лукашэвіч), (1925 - 1994) – таленавітая пісьменніца, чыя мастацкая індывідуальнасць асабліва арыгінальна праявілася ў дзіцячай літаратуры.

   Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (Лукашэвіч), (1925 - 1994) – таленавітая пісьменніца, чыя мастацкая індывідуальнасць асабліва арыгінальна праявілася ў дзіцячай літаратуры.
   Нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы Чарнаўчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і вясковага настаўніка. Расла ў атмасферы шанавання роднага беларускага слова, песень народных казак, звычаяў і абрадаў.
 Да Вялікай Айчыннай вайны Клаўдзія Канстанцінаўна паспела скончыць польскую сямігадовую школу (1932-1939) і Чарнаўчыцкую сярэднюю школу.
    З дзяцінства Клаўдзія захаплялася маляваннем. Яе прыцягвала прыгажосць родных мясцін, і цудоўныя пейзажы адзін за адным клаліся на паперу. Невыпадкова адразу пасля вайны яна паступіла ў Кіеўскае мастацкае вучылішча, дзе правучылася два гады. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча вымушана была пакінуць вучобу і вярнуцца на радзіму.
  Ад маці, якая добра спявала беларускія народныя песні, шмат іх ведала, Клаўдзіі Канстаўцінаўне перадалася любоў да музыкі. Таму выбар Брэсцкага музычнага вучылішча для далейшай вучобы быў свядомы. Пасля яго заканчэння (1953) працавала інструктарам мастацкай самадзейнасці ў гарнізонным Доме афіцэраў і вайсковай часцы ў Брэсце, настаўніцай і выкладчыцай тэорыі музыкі ў музычнай школе №1 г. Кобрына, настаўніцай спеваў у СШ №3 г. Віцебска. У гэты час выйшла замуж, нарадзіла дачку, якая зараз жыве ў Мінску. Сямейнае жыццё, аднак, не склалася, і ў 1960 годзе яна пераехала ў Мінск, дзе працягнула працаваць па спецыяльнасці. Клаўдзія Канстанцінаўна валодала многімі талентамі: яна цудоўна грала на гітары і піяніна, добра спявала, выдатна малявала.
   Пісьменніцай Клаўдзія Каліна стала неяк нечакана для самой сябе. Першыя свае казкі і апавяданні нават не запісвала, паколькі прыдумвала іх не для друку, а для маленькай дачкі – Ірынкі, якая пасля аперацыі ляжала ў бальніцы. Каб падтрымаць Ірынку, штодня пачала прыходзіць да яе ў бальніцу з новай казкай або кароткім апавяданнем ў асноўным гумарыстычнага характару. Ужо потым яе першыя літаратурныя вопыты трапілі ў рукі вядомага беларускага пісьменніка, які працаваў у гэты час адказным сакратаром дзіцячага часопіса "Вясёлка", Алеся Пальчэўскі. Он-то яе і пераканаў у тым, што галоўнае яе прызначэнне – літаратура для дзяцей. Першыя казкі пад псеўданімам Клаўдзія Каліна былі апублікаваныя ў той жа "Вясёлцы" ў 1962 годзе.
   Пазней гэтыя казкі і апавяданні ўвайшлі ў яе першую кнігу "Хлопчык-пакідайчык", якая была выдадзена ў 1969 годзе. А пачынаючы з 1962 г. творы Клаўдзіі Каліны публікуюцца ў часопісе "Вясёлка" (апавяданне “Калючы госць”). Затым у розныя гады былі выдадзены аповесці, апавяданні і казкі для дзяцей “Хлопчык-пакідайчык” (1969), “Забароненая песня” (1972), “Світанак” (1983), ”Бабуля Насця, дзед Адам і каза Рагуля” (1985), кнігі апавяданняў і аповесцяў “Маці і сын” (1977), “Крылаты конь” (1989), “Каляровыя месяцы” (1975).
 У сваіх творах пісьменніца гаворыць з дзецьмі дасціпна, займальна, непрыкметна раскрываючы ім прывабнасць і складанасць жыцця, распавядае пра Беларусь, пра спрадвечныя маральныя каштоўнасці, якімі даражыў народ. Яе творы ўзвышаюць, узбагачаюць душы дзяцей-беларусаў не аднаго пакалення.
  У цяжкія хвіліны для К. Каліны выратаваннем была творчая праца – яна шмат пісала, а акрамя таго, і малявала. Для многіх нечаканай была выстава яе карцін і малюнкаў у Доме літаратара.
  Нечаканая цяжкая хвароба не дазволіла здзейсніць усё задуманае. 25 чэрвеня 1994 года Клаўдзія Канстанцінаўна памерла.
  Большасць з твораў Клаўдзіі Каліны і цяпер, праз гады, чытаюцца дзецьмі, уключаюцца ў хрэстаматыі, у зборнікі беларускіх літаратурных казак для дзяцей. Сонцам, цяплом дабрыні іскрацца яе творы. Яны дораць дзецям радасць сустрэчы з цудоўным, далучаюць іх да родных вытокаў, да фальклорных традыцый, раскрываюць зачараванне і багацце беларускай мовы.

Спіс крыніц аб жыццi i дзейннасцi Клаўдзіі Каліны
1. Беларуская дзiцячая лiтаратура : вучэб. дапаможнiк для студ. вузаў / пад агул. рэд. А.М.Макарэвіч, М.Б.Яфімавай. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік для навучэнцаў пед. каледжаў і вучылішчаў / склад.: М.Б.Яфімава, В.М.Ляшук.– Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – 637с.
3. Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўн. У 6 т. Т.3. Івашын-Кучар / Ін-т літ. імя Я.Купалы АН Беларусі. – Мінск, 1994. – С.109-110.
4. Глазов Владимир. Сказочный мир детям дарили уроженки Бреста-Литовска К. Калина и Е. Афанасьева/Владимир Глазов//Брестский курьер.-2013.-6 марта.-С.5.
5. Дзіцячая літаратура Беларусі, 1996-2000. : бібліяграфічны паказальнік / склад.: Т.Я.Мамедава, А.В.Насілоўская. – Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2007. – 423с.
6. Каліна (Лукашэвіч) Клаўдзія Канстанцінаўна // Памяць. Брэсцкі раён / [ Рэд.кал. Г.К. Кісялёў, Л. К. Грыцко, А. Л. Петрашкевіч і інш.]. – Мн: БЕЛТА, 1998. – С. 478.
7. Клаўдзія Каліна [Тэкст]: (1925-1994) / укл. Анатоль Крэйдзіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны. – Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 48-49.
8. Ляшук, В.Я. Літаратура Берасцейшчыны / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Брэст: Выдавецтва С. Лаўрова. – 1999. – 376 с.
9. Ляшук, В.Я. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск: Литература и искусство, 2008. – 320 с.: іл.
10. Яфімава, М.І Сама яна была, як песня… // Бібліятэка прапануе. – 2005. – №6. – С.20-22.

Творы Клаўдзіі Каліны
1. Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля : аповесць. – Мінск, 1985.
2. Буслы : казка // Вясёлка. – 1996. – №3.
3. Забароненая песня: аповесць / Клаўдзія Каліна. – Мінск: Беларусь, 1971. – 221 с.
4. Каляровыя песні : казка. – Мінск, 1975.
5. Касманаўт : апавяданне // Вяснянка. – Мінск, 1983.
6. Крылаты конь: аповесць / Клаўдзія Каліна [рэц. Уладзімір Ідэльсон. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. – 261 с.
7. Першы раз у першы клас : аповесць Клаўдзія Каліна.– Мінск: Юнацтва, 1994
8. Світанак : аповесць / Клаўдзія Каліна [маст. Г.Я. Скамарохаў; рэц. Г.С. Шупенька]. – Мінск: Юнацтва, 1983. – 176 с.: іл.
9. Сойка стракатая : казка // Казкі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1983.
10. Хлопчык-пакідайчык : апавяданні і казкі. – Мінск, 1970.

БІБЛІЯГРАФІЯ:

Аб жыццi i дзейннасцi Клаўдзіі Каліны