

Электронное обращение
Плывуць аблокі,
Зыркія ад сонца.
І клубяцца пёрыста
Дымы.
Адчуваю жах:
Агнём напорыста
Знішчаюцца вежы,
Храмы, дамы…
Ужо зямля расколата,
Пачырванеў
Сівы прыток ракі.
Праменні гэтак жорстка,
Як цвікі,
Убівае сонца
У грудзі горада…