Спецыяльна да Міжнароднага дня роднай мовы ў Вістыцкай сельскай бібліятэцы была праведзена паэтычная гадзіна “Любімыя вершы на роднай мове”, на якой прысутнічалі вучні 3-га класа Вістыцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар Макоўская Алена Леанідаўна пачала сустрэчу з апавядання пра тое, якая прыгожая мілагучная наша родная беларуская мова, распавяла пра тое, які нялёгкі гістарычны шлях прайшла наша мова ад мнулага да сучаснасці.
Канешне, нельга было не ўспомніць самых таленавітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў розных часоў. Школьнікі з ахвотай і захапленнем чыталі вершы беларускіх аўтараў, дэманструючы ўсё сваё ўменне і веды роднай мовы.
Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар выказала падзяку школьнікам за іх імкненне ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах, за жаданне ведаць гістоыю свайго краю і шанаваць сваю родную мову.