Пракаповіч Мікола. Верш пра Брэст - ГУК
Пракаповіч Мікола. Верш пра Брэст

Прашу вас – мой горад, мае землякі,
не забудзьце:
пачатак шырокіх праспектаў –
з тых колішніх вулак,
што лініямі жыцця
Праразаюць далоні зямлі.
Там – нястомна будуе Вежу
мудры майстар Алекса…
Воск сцякае са свечкі
на аркуш паперы –
не спіць Філіповіч…