Засім Мікола. Паглядзі на Брэст над Бугам - ГУК
Засім Мікола. Паглядзі на Брэст над Бугам

Паглядзі на Брэст над Бугам,
Колькі хараства!
Абнялі яго два друга -
Пабрацімы два:

Мухавец срабрыста-сіні,
Буг, як сталь, сівы,
Гартавалі ў злой гадзіне
Дух наш баявы.