

Да месячніка па папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры ў Чарнаўчыцкай бібліятэцы, ў канцы лістапада, прайшоў конкурс верша “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Ў бібліятэку на конкурс прыйшлі дзеці розных узростаў, яны старанна падбіралі і вучылі вершы розных беларускіх паэтаў. Перад выступленнем дзеці ўспомнілі беларускіх паэтаў, якіх вывучалі па школьнай праграме. А ў бібліятэцы дзяцей пазнаёмілі з мясцовымі паэтамі-землякамі: Іванам Мельнічуком, Алесем Каско, Нінай Мацяш і іншымі. Канешне, перад пачаткам мерапрыемства многія удзельнікі хваляваліся, але ўсё ж добра і выразна прачыталі вершы. Па заканчэнні тайным галасаваннем дзеці выбралі найлепшых, імі сталі Надзея Максімук і Паўліна Крышталь. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі падарункі.