23 мая ў Тэльмаўскай сельскай бібліятэке адбылося падарожжа з элементамі гульні-віктарыны "Наша радзіма — Беларусь" для малодшых школьнікаў. Удзельнікі здзейснілі невялікае падарожжа па роднай зямлі - Беларусі. Суправаджаў дзяцей у гэтым падарожжы бусел - сімвал міру, дабра і дружбы. Кажуць, гэтая птушка прыносіць у дом шчасце. На працягу падарожжа па Беларусі дзеці рассказалі, што ведалі аб сваёй краіне, палюбаваліся на гожыя, дзівосныя беларускія краявіды, паслухалі песні, што спявае наша родная зямля. Паслухалі адну з легендаў пра паходжанне нашага беларускага краю, расказалі пра гісторыю сваей вёскі, чыталі вершы, танцавалі, гулялі, інсцэніравалі верш Янкі Купалы "Сын і маці", а таксама даведаліся шмат новага і цікавага. Напрыканцы сустрэчы ўсе дзеці напісалі пажаданні ўсім беларусам. І бусел на сваіх крылцах няхай нясе іх пажаданні.Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Падарожжа дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі, краіне. I дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашым сэрцы заўсёды будзе адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываемся на свае карані, паважаем Радзіму, мы існуем як народ, як нацыя.
М.П. Ануфрыюк
18.06.2024