Маё любімае слова па-беларуску - ГУК
Маё любімае слова па-беларуску

У свеце шмат моў, але толькі адзіная з іх родная. Менавіта яна для кожнага чалавека самая любімая і дарагая. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. У Камароўскай сельскай бібліятэцы дзеці прымалі ўдзел у стварэнні воблака з слоў "Маё любімае слова па-беларуску". На лісціках пісаліся самыя любімыя, родныя з дзяцінства словы: матуля, тата, каханне, сонейка, рамонак, шчасце...

Мы ўсе павінны берагчы родную мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, бо яна душа нашага народа, памяць продкаў і вялікі нацыянальны скарб. Чытайце па-беларуску, шануйце роднае слова!

А.У. Хамічук

24.02.2024