«Мова – жывая душа народа» - ГУК
«Мова – жывая душа народа»

Роднае слова - люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблiчча. Мова - наша спадчына, якую мы атрымлiваем ад бацькоў i павiнны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасцi i мiлагучнасцi, плаўнасцi, сцiпласцi, прыгажосцi i самабытнасцi.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца з мэтай захавання і развіцця знікаючых моў, заахвочвання лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама павышэння дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях.

На зямным шары існуе каля 6000 моў, палова з якіх на мяжы знікнення. Большасць моў не маюць афіцыйнай пасады - на іх проста размаўляюць… Мова - найвялікшае багацце народа. Многія пісьменнікі, паэты ўнеслі вялікі ўклад у развіццё мовы.

Мерапрыемства было напоўнена рознымі гульнямі Падбяры слова(з ужываннем антонімаў),Словы наадварот, “мнагазначныя словы, падабранымі па ўзросце дзяцей. На мерапрыемстве была праведзена гутарка пра Беларусь, пра сталіцу нашай Радзімы – Мінск, пра родную беларускую мову. Дзеці з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі пра кнігі, Радзіму, чыталі вершы пра родную мову. З цікавасцю вучні паглядзелі прэзентацыю на дадзеную тэму, якая дапамагла зрабіць сустрэчу больш цікавай і пазнавальнай для дзяцей. Гэта сустрэча надоўга запомніцца чытачам, так як яны самі таленавіта ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Навучэнцы прагледзелі відэафільм пра родную беларускую мову, пра правільнасць беларускага маўлення. Мерапрыемства прайшло на добрым узроўні, пры актыўным удзеле рабят.

20.12.2025

Хомичук Е.В.