

На календары ёсць такое свята — Міжнародны дзень роднай мовы, якое адзначаецца штогод 21 лютага. Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак: хоць часам пра яе думаць ці трохі паспрабаваць на ёй размаўляць.
19 лютага вучні 3-га класа атрымалі запрашэнне ў госці да сваёй роднай беларускай мовы. Гульня-віктарына «Падарожжа ў слова» прайшла ля выставы экспанатаў кутка даўніны «Зазірнем ў мінулае» Вістыцкай СБ, што размясцілася ў сярэдняй школе напярэдадні тыдня роднай мовы. Дзеці чыталі вершы,успаміналі загадкі,лічылкі, скарагаворкі, беларускія казкі, прыказкі і прымаўкі. Узнагародай дзецям стала папаўненне іх ведаў аб роднай мове, абагачэнне славарнага запасу .Напрыканцы дзеці палучылі запрашэнне наведаць кніжную выставу «Сябруй з роднай мовай», якая дэманструецца ў Вістыцкай сельскай бібліятэцы.
#люблюБеларусь