

Электронное обращение
У Знаменская сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятычнага выхавання “Патрыятызм – падмурак будучыні дзяржавы”.
Галоўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне патрыятызму, папулярызацыя сімвалаў Рэспублікі Беларусь, вывучэнне гісторыі дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.
У ходзе мерапрыемства бібліятэкар Сверба наталля Васільеўна паведаміла дзецям, што кожная дзяржава мае свае сімвалы, якія адлюстроўваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць. Наталля Васільеўна падкрэсліла, што мы павінны зберагаць сцяг, каб і далей заставацца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Далей бібліятэкар падрабязна расказала пра кожны дзяржаўны сімвал. Завяршылі мерапрыемства віктарынай, дзякуючы якой замацавалі веды, атрыманыя ў бібліятэцы.