

Электронное обращение
21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы. Нашы бацькі, дзяды и прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная, як роўная сярод іншых моў свету. У гэты дзень у Брэсцкай раённай бібліятэцы таксама усе размаўлялі па-беларуску. Чытачам і наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне-конкурсе “Любі, шануй, ведай роднае слова”, паспрпабаваць адгадаць крыжаванку на беларускай мове, знайсці правільны пераказ беларускіх слоў. Гэты дзень у бібліятэцы быў асабіліва цікавы. Удзельнікі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” атрымалі эмблему “Я люблю беларускую мову”.