Родная мова, цудоўная мова - ГУК
Родная мова, цудоўная мова

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЭСКА, накіравана на хаахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Родная мова шмат не патрабуе. Але, калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – у цябе павінен быць перад ёй асаблівы абавязак.

21 лютага Лышчыцкая сельская бібліятэка правяла мерапрыемства пад назвай “Родная мова, цудоўная мова”, накіраванае на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Прысутныя з задавальненнем удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне на лепшага знаўцу твораў дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, у конкурсе перакладу слоў з рускай мовы на беларускую, з задавальненнем адгадвалі загадкі і звярнулі ўвагу на тыя мовы і дыялекты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Будзем жа ўсе разам вывучаць, размаўляць, прапагандаваць і любіць родную мову.

А.П. Каляда

29.02.2024