Родная мова - крыніца празрыстая - ГУК
Родная мова - крыніца празрыстая

Добрай традыцыяй стала для вучняў 4 “А” класа Астрамечаўскай школы з іх настаўніцай Ж.М.Лапачук праводзіць урок беларусукай мовы і літаратуры ў Астрамечаўскай сельскай бібліятэцы.Сенняшні ўрок быў прысвечаны Дню беларускай мовы.

Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. У нашым календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Больш за 6000 моў налічваецца ў нашым рознагалосым свеце. Пра нашу беларускую мову беларускі паэт Максім Танк сказаў так: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…”

Па традыцыі дзеці самастойна выбралі на бібліятэчных паліцах для дамашняга чытання самыя цікавыя творы беларускіх пісьменнікаў.

Т.А. Лашчэўская

24.02.2024