Таболiч Аляксей. Расці мой горад і квітней. - ГУК
Таболiч Аляксей. Расці мой горад і квітней.

***

Расці мой горад і квітней,
Дары цяпло пачуццяў светлых
То з прахалодаю аллей,
То патанаючы ў кветках.

 Каштанаў роўные радкі,
Суквецце плітак пад нагамі...
Тут свежасць Мухаўца-ракі,
І Буг з крутымі берагамі.

 Табе удзячны, горад мой,
За дзень шчаслівы нараджэння.
Я па-ранейшаму з табой,
З табой адлічваю імгненні.

 Расту, і ты расцеш са мной,
Дамоў становіцца ўсё болей.
Расцеш улетку і зімой
І не спыніць таго ніколі...