

Электронное обращение
Брэст
Расцвітаюць
І вёсны, і леты
Амплітудай
Жаданых замоў,
Абдымаюць
Бульвары, праспекты
Дабрынёй
Маю думку ізноў.
Бачу, свецяцца
Яркія дахі,
Ізумрудныя
Рэк рукавы,
Жураўліныя
Кранаў узмахі
І вяслярны канал
Прызавы.
Накірункі,
Шляхі-скрыжаванні –
Гасцявая сардэчнасць
Без віз.
Цытадэль
Пераможным гучаннем
Векавы беражэ
Жыццяпіс.
Саграваюць
Пялёсткі каштанаў
І натхняе
Алеяў парад.
Назвы вуліц
Душой завярстаны
У нябесны
Жывы зарапад.