

Электронное обращение
Векавы жыццяпіс
Расцвітаюць і вёсны, і леты
Амплітудай жаданых замоў.
Абнімаюць бульвары,праспекты
Дабрынёй маю думку ізноў.
Бачу: свецяцца яркія дахі,
Ізумрудныя рэк рукавы,
Жураўліныя кранаў размахі
І веслярны канал прызавы.
Накірункі, шляхі-скрыжаванні –
Гасцявая сардэчнасць без віз.
Цытадэль Пераможным гучаннем
Векавы беражэ жыццяпіс.
Саграваюць пялёсткі каштанаў
І алеяў святочны парад.
Назвы вуліц душой завярстаны
У нябесны жывы зарапад.