Тамашэвіч Георгій. Вулька. - ГУК
Тамашэвіч Георгій. Вулька.

Вулька

 Яшчэ нядаўна мучыла пытанне:
Калі на Вульцы зменіцца пейзаж?
Там, дзе сцяжынкі ажывалі з рання,
Пясчаным шляхам прыбаўлялі стаж.

 Ускраіна зарэчная на поўдні
З дарогаю старою пад асфальт
Глядзела смелаю новабудоўляй,
Вачамі мілых немаўлят.

 І вось з усходам сонца ля Сяброўскай
Нарэшце ўскрэс такі жаданы план!..
А свежы вецер церабіў па – свойску
Лісцё бяроз і клёнаў стройны стан…

 Сягоння зручна, хораша, прыемна
Праспектам родным Вулькаўскім ісці.
Заўсёды нас яднае слову вернасць,
Сяброўская надзейнасць у жыцці.