

Вытокі тапанімікі Беларусі губляюцца ў глыбіні стагоддзяў, і цяжка зараз адказаць, калі з’явіліся першыя геаграфічныя імёны на зямлі нашых продкаў.
Якія народы пакінулі памяць пра сябе ў назвах рэк і азёр, сёл і вёсак?
Хто яны былі? Нам цяжка зразумець думкі і светаадчуванне нашых далёкіх продкаў. Але мы здольныя ацаніць вобразнасць і яркасць імёнаў, якія яны ўмелі даваць акаляючай мясцовасці і пабудаваным сялібам.
Акадэмік Я.К. Грот адзначаў: “Топографическое имя никогда не бывает случайным и лишённым всякого значения. В нём, по большей части, выражается или какой-нибудь признак самого объекта, или характерная черта местности, или сведения об истории местности, или, наконец, какое-нибудь обстоятельство более или менее любопытное для ума и воображения”.
Тапаніміка – навука, якая знаходзіцца на стыку геаграфіі, гісторыі і мовазнаўства. Этымалогія тапанімікі дапамагае спазнаць і зберагчы памяць пра мінулае: пра прыроду, пра гісторыю, пра вядомых гістарычных асоб, пра асаблівасці мовы. Кожны год адны назвы знікаюць, іншыя з’яўляюцца. Працэс гэты ў цэлым заканамерны: змяняюцца эканоміка і быт насельніцтва, з’яўляюцца новыя сучасныя гарады і сёлы. Вялікія змены, на жаль, не адбываюцца без страт, часта старажытныя назвы змяняюцца новымі альбо зусім знікаюць.
Вёска Чарнаўчыцы не з’яўляецц выключэннем.
Кожны чалавек хаця б аднойчы ў жыціі задаваўся пы-таннем: “Чаму менавіта так называецца мой населены пункт? Чыё імя носіць мая вуліца?”. Тапонімы могуць распапвядаць вельмі многае, яны сведкі мінулага. Усе яны валодаюць агульнай якасцю – адлюстроўва-юць у пэўнай ступені сацыяль-ныя, эканаміч-ныя, гістарычныя аспекты жыцця грамадства.
Існуе некалькі версій узікнення назвы вёскі Чарнаўчыцы.
Першая з іх апіраецца на наяўнасць тут чорнай зямлі, адсюль і – ЧАРНаўчыцы.
Другая – Чэрнь (тэрміналагічнае паходжанне) – зараснік ліставых дрэваў – алешыны, вярбы. На карысць гэтай версіі можа выступіць той факт, што Чарнаўчыцы, сапраўды, былі акружаны такімі лясамі і сёння ў акрузе захаваліся невялікія гаі алешыны.
Трэцяя версія, яна асноўная. Сваю гісторыю Вёска Чарнаўчыцы вядзе з 1477 года. Першапачаткова яна была шляхецкім уладаннем і належала чалавеку з прозвішчам Чарнаўчыц, які ў старажытныя часы пасяліўся ў гэтых мясцінах. Яго сародзічаў хутка сталі называць “Чарнаў-чыцамі”, а потым прозвішча перай-шло ў назву насе-ленага нункту.
Першы вя-домы гаспадар Чарнаўчыц – магнат Невар Ваўчкевіч жыў у XV ст. У другой палове XV ст. Чарнаўчыцы ста-новяцца аб’ектам уласнасці Івашкі Іллініча. Наступ-ным уладальнікам Чарнаўчыц стаў ягоны сын Юрый. Менавіта ў часы Юрыя, Чарнаўчыцы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка (1521г.). Зяцем Юрыя Іллініча быў Мікалай Крыштаф Радзівіл. Апошні становіцца гаспадаром Чарнаўчыц у 1568 годзе, яго імя залатымі літарамі напісана ўгісторыі Чарнаўчыц. Гаворка ідзе ўжо пра Чарнаўчыцкае графства. Часткамі графства з’яўляліся амаль 400 вёсак. Ператварыліся і самі Чарнаўчыцы, новымі элементамі местачковай архітэктуры сталі замак-палац і касцёл. У мястэчку значна павялічылася колькасць рамеснікаў і купецкага люду.
У 1718 годзе Чарнаўчцы атрымалі герб і Магдэбургскае права, якое дало мястэчку магчымасць самастойна, на аснове ўласнай сістэмы юрыдычных нормаў, рэгуляваць эканамічную дзейнасць, маёмасныя адносіны, грамадска-палітычнае жыццё і азначаць саслоўны стан грамадзян.
У 1876 годзе ў мястэчку Чарнаўчыцы ўжо было тры вуліцы: Брэсцкая, Камянец-Літоўская і Кобрынская. Яны атрымалі свае назвы па прыкмеце блізасці нселеных пунктаў, размешчаных на Берасцейшчыне.
У цэнтры мястэчка знаходзілася Базарная плошча – на якой размяшчалася праваслаўная царква, яўрэйскі малітвенны дом, тарговыя лаўкі, швейная майстэрня, два піцейныя дамы. На працягу года праводзілася тры базары. А ў 1892 годзе ў лад уступіў хрустальна-шкляны завод, на якім працавала 250 рабочых.
Выдзялялася Прадмесце – тэрыторыя, якая прылягала да раскошнага, абнесенага каменнай агароджай з брамамі, чарнаўчыцкаму замку-палацу з вялікай уязной залай, у якую магла заехаць карэта, запрэжаная шасцю канямі. Палац акружаў “італьянскі” сад, побач знаходзіўся звярынец з дзіковіннымі жывёламі.
Пры вывучэнні тапанімікі вёскі Чарнаўчыцы, была прведзена вялікая работа па зборы інфармацыі ў мясцовага насельніцтва. Асаблівая ўвага надавалася гутаркам са старажыламі вёскі – Калітой (Крукоўскай) Яўгеніяй Сямёнаўнай, Юдзінай Вольгай Міхайлаўнай, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыёткамі сваёй маленькай Радзімы. Яны паведамілі, што ў Чарнаўчыцах у розныя часы выдзялялі 13 урочышч (частка мясцовасці адметнай ад акаляючай). Да нашых дзён захаваліся назвы толькі дзвух з іх – гэта Дубна і Куяўшчына, астатнія незаслужана забытыя. Аднак удалося аднавіць шмат цікавых фактаў пра іх. Рынак, Папоў лес, Магіліна, Глінішча, Астроўская горка, Паморгі, Рыпішча, Груд, Грыцю(у)вка, Патурэнне, Дзічка (Дычка) – вось увесь спіс урочышч, якія не дайшлі да нашых дзён, многія з іх маюць вельмі “гаваркія” назвы.
1. Магіліна – урочышча, якое займала тэрыторыю крыху на поўдзень да могільніку. Тэрміналагічнае ўзнікненне назвы дадзена па прыкмеце месца: паблізу магіл і могільніку. Да вайны мясцовыя жыхары капалі на гэтым месцы торф.
2. Папоў лес – пачатак гэтае урочышча брала з канца вуліцы Кобрынскай і цягнулася да вёскі Сколдычы. Менавіта тут некалі размяшчалася папова сядзіба, а за ёй цягнуўся лес. У свой час сядзібу і лес напаткаў цяжкі ўдзел – яны згарэлі, ад былой велічы гэтага месца сёння засталося толькі некалькі старых груш і яблынь.
3. Дубна – (дуб) выкарыстанне назвы дрэва, тлумачыцца яго вялікім ландшафтным значэннем, якое было прыкметнай асаблівасцю мясцовасці. Старажылы распавядаюць, што з пачатку мінулага стагоддзя на гэтым месцы раслі тры вялізныя дубы і столькі жа старых дуплістых вербаў. А ў возеры, якое размясцілася паміж дубоў, вада была такой празрыстай, што сяляне яе выкарыстоўвалі для купання, а маладзіцы сціралі там бялізну. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца невялікая сажалка, а вакол – луг.
4. Глінішча – з гэтым урочышчам усё проста, назву сваю яно ўзяло ад асновы – гліна. Назва характарызуе глебава-грунтовыя ўмовы мясцовасці. А размяшчалася яно на поўнач ад Чарнаўчыцкай бальніцы. Тут заўжды капалі гліну. Тыя месцы і па сённяшні дзень багатыя глінай.
5. Паморгі – гэта цяперашнія вуліцы Лугавая, Новая, завулак Палявы. Мяркуецца, што назву гэтаму ўрочышчу даў тэрмін моргі (морг) – мера зямельных плошчаў у Польшчы і Літве. Мера мнагакратна сустракаецца ў разнастайных дакументах мінулага стагоддзя: дакументах пра зямельныя надзелы, рэвізіі, уліковыя дадзеныя.
6. Рынак – гэта ўрочышча знаходзілася ў старой цэнтральнай частцы вёскі. Да Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы размяшчаліся яўрэйскія лаўкі, на жаль, вайна ўнесла свае карэктывы і сёння можна даведацца пра гэтае ўрочышча толькі са слоў старажылаў вёскі. Назва ўтворана ад асновы – рынке (кальцо), у балтыйскіх мовах атрымана ў спадчыну ад нямецкага. У тапаніміі – патранімічнага паходжання, пазней пераасэнсаванае да паняцця рынак (месца продажу).
7. Дзічка – размяшчалася дадзенае ўрочышча паміж вёскамі Чарнаўчыцы і Турна Малая. Сваю назву ўрочышча атрымала з-за “плохой земли”, па словах старажылаў, на тым месцы нічога не сеялі. Таксама, менавіта, на гэтым месы ў часы Вялікай Айчыннай вайны расстрэльвалі чарнаўчыцкіх яўрэяў.
8. Рыпішча (Рэпішча) – паходжанне назвы гэтага ўрочышча неадназначнае, размяшчаецца яно на ўскраіне Бярозавага гаю. Па адной версіі – дрэвы ў лесе скрыпяць (рыпяць), адсюль – рыпішча; па іншай – рэпішча – выпалены пад пасеў участак лесу, падсека засеяная рэпай. Раней Бярозавы гай быў значна большы і працягваўся ад вёскі Несвіло да вёскі Блювінічы (са слоў старажылаў).
9. Куяўшчына – гэта ўрочышча, размешчанае паміж Бярозавым гаем і Алёсам (невялікім лесам алешыны), да меліярацыі там было балота. На жаль, значэнне дадзенай назвы было страчана і ўстанавіць яго немагчыма.
10. Астроўская горка – у аснове назвы тэрмін – востраў шырокага значэння. На захад ад вёскі і крыху на поўнач ад лесу алешыны размяшчаўся ўзгорак, “сухой остров среди болот”. Некалі гэтыя месцы былі вельмі забалочанымі. “Сведкамі” мінулага гэтага ўрочышча з’яўляюцца шматколькасныя міліяратыўныя каналы.
11. Груд – урочышча, у даліне ракі Градаўка, а дакладней яе правы бераг, на захад ад вуліцы Брэсцкай. Назва ўрочышча бярэ свой пачатак ад тэрміна “груд, грудок” – павышанае месца з багатымі глебамі на нізменнай мясцовасці. Старажылы распавядаюць, што менавіта тут была паша для коняў і авечак.
12. Патурэнне – лічыцца, што назва ўзнікла ад мясцовага дыялекту “потэруха” – здробненыя рэшткі сена альбо высахшай травы. Там, дзе знаходзілася гэтае ўрочышча, рэльеф узвышаны і ў сухое гарачае надвор’е луг высыхаў, ператвараючыся ў “потэруху”.
13. Грыцю(у)вка – займала тэрыторыю ў раёне старой калхознай фермы. Назва ўрочышча, мяркуецца, атрымалася ад прозвішча Грыцко, Грыцюк.
З усяго вышэй адзначанага можна зрабіць наступныя высновы. Значная частка назваў урочышч мае тэрміналагічнае ўтварэнне: Груд, Паморгі, Рыпішча, Астроўская горка. Па прыкмеце месца атрымалі назвы Магіліны, Глінішча, Дубна. Фанетычная аснова ў Патурыння і Рынка. Вытворная ад прозвішча – Грыцю(у)вка.
Якая ж вёска без ракі ці возера? Праз Чарнаўчыцы працякае невялікая рака – Градаўка (у народзе названая Пераплюйка).
Рака Градаўка – левы прыток ракі Лясная, магчыма паходжанне назвы звязана з тэрмінам града – цвёрдая паласа зямлі сярод забалочанай мясцовасці. Градаўка бярэ свой пачатак з паўднёвага-ўсходу вёскі Задвор’е Камянецкага раёну. А да пачатку маштабнай меліярацыі гэтая тэрыторыя (в. Завяр-шаны, в. Амяліна) была моцна забалочана.
Возера Агурэц – так называюць невялікае возера – старыцу ў даліне р. Градаўка. У 50-70-я гг. XX ст. тут праводзілася актыўная нарыхтоўка агуркоў. Па рэцэпту кансервавання, бочкі з агуркамі апускалі ў ваду возера на некаторы час – адсюль такая незвычайная назва.
Да 1972 года на ўсход ад вёскі Чарнаўчыцы размяшчалася вёска Лісовічы. Да 1939 г. гэта былі ўладанні пана Юхневіча. За панскай сядзібай адразу пачынаўся лес з сасны, алешыны, асіны і бэзу, а ў лесе – зараснік ажыны і маліны. Лес быў вялікі. Кажуць, што гэта было “царство” лісаў. Адсюль і Лісовічы.
Рашэннем Брэсцкага райвыканкама ад 04.09.1972г. за №470 в. Лісовічы стала часткай в. Чарнаўчыцы. А ў 2007 г.вёска Чарнаўчыцы атрымала статус аграгарадка, без змены назвы.
Сучасны аг. Чарнаўчыцы – гэта населены пункт, у якім 1036 гаспадарак, 2818 жыхароў (дзяцей 558). Сёння ў аг. Чарнаўчыцы 39 вуліц.
Назвы вуліц, завулкаў сведчаць аб гісторыі, пра тое, што было раней, адлюстроўваюць падзеі і змены ў жыцці населенага пункту. Лексіка-семантычная класіфікацыя вуліц прывяла да наступных высноў.
Лексіка-семантычная класіфікацыя вуліц:
1. Прасторавая семантыка і суадносіны з іншымі аб’ектамі і ўказаннем на тапаграфічнае палажэнне
2. Вуліцы, якія ўтвораны ад антрапонімаў – імёнаў вядомых ці знакамітых гістарычных асоб
3. Гадонімы, якія змяшчаюць ў назве характарыстыку саміх вуліц, так называемыя “позитивы” – станоўчыя, якія вызываюць толькі добрыя эмоцыі.
4. Вытворчае жыццё населенага пункту таксама важнае, таму што з’яўляюцца такія гадонімы, як вул. Працоўная. Дарэчы, гэта адна са старэйшых вуліц вёскі Чарнгаўчыцы. Яна з’явілася ў 50-я гады мінулага стагоддзя, тады яшчэ ў вёсцы Лісовічы. На гэтай вуліцы былі пабудаваны Палігон па вытворчасці жалезабетонных вырабаў (цяпер гэта завод) і СМУ (цяпер ПМК-55). А ўпрыгожваннем яе сталі першыя двухпавярховыя дамы і ўцалеўшая панская сядзіба.
5. Блізасць гарадоў і сельскіх населеных пунктаў абумовіла з’яўленне наступнай групы гадонімаў
Вул. Брэсцкая і завулак Брэсцкі