Гардзей Віктар. Брэсту. - ГУК
Гардзей Віктар. Брэсту.

Брэсту

 Як многа сонца на тваіх бульварах!
Як многа цішыні і чысціні!-
Там, дзе віселі попельныя хмары,
Там, дзе граніт закіпваў у агні…

 Мой родны Брэст, салютамі заліты,
Над Бугам ты кварталамі ўстаеш,
Прамы, бескампрамісны і адкрыты –
Такіж, як і ўсе вуліцы твае.