

Электронное обращение
24 лютага вучні 2 класа, прынялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі “Вандроўка ў родную мову”. Супрацоўнік бібліятэкі Шпакоўская Вольга Анатольеўна распавяла гутарку пра гісторыю кнігадруку і ўзгадала імёны славутых землякоў, якія стаялі ля вытокаў друкаванага слова. Вучні змаглі прадэманстраваць свае здольнасці як выдатныя чытальнікі вершаў. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе “Я люблю родную мову”, у якім праявіўся іх шматгранны талент і захапленне родным словам. Кожнага удзельніка чакаў салодкі сюрпрыз, які быў схаваны ў імправізаваным торте. Вучні атрымалі шмат станоўчых эмоцый!