“Верш на роднай мове” – такую назву насіла мерапрыемства, якое прайшло ў Знаменскай сельскайбібліятэцы і было прысвечана Сусветнаму дню паэзіі. У бібліятэку завіталі вучні 4 класа з настаўніцай беларускай мовы Растаргуевай Валянцінай Сцяпанаўнай, каб паслухаць пяшчотныя радкі з вершаў таленавітых беларускіх паэтаў. Родная мова непарыўна звязана з думкамі і пачуццямі чалавека, праз яе ён пазнае свет. У ходзе мерапрыемства прагучалі С. Локтыша “Куцця”, М. Парчука “Певень-разбойнік”, К. Крапівы “Будзь здаровы”, Т. Тамашэвіча “Прапаў без весткі”, песня на мясцовым дыялекце “У полі нывка”. Сверба Насця і Найбіч Аляксей прачыталі быліну пра Дурычы.
Завяршыла гадзіну паэзіі бібліятэкар Сверба Наталля Васільеўна словамі аб тым, што наш край – гэта месца, дзе здаўна жывуць таленавітыя і працавітыя людзі, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы заўсёды цанілі сваю зямлю, мову, свабоду і незалежнасць, і ў наш час асабліва важна зберагчы ўсё гэта і перадаць сваім нашчадкам.