

Электронное обращение
12 мая, у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у Радваніцкай бібліятэцы прайшла віктарына “Водар Радзімы заўсёды ў сэрцы”. Дзеці праслухалі расказ пра нашы дзяржаўныя сімвалы, гісторыю іх узнікнення, значэнне іх у розныя перыяды гісторыі. Краіна, якая не зберагае свае сімвалы, якая не шануе іх, рызыкуе будучыняй свайго народа, сваёй краіны. Што такое герб? Што з’яўляецца сімвалам працы, знакам дабрыні і дабрабыту? Якімі раслінамі пераплецены герб? З якіх колераў складаецца наш сцяг? На гэтыя і іншыя пытанні дзяўчынкі і хлопчыкі адказалі ўпэўнена і дружна.
Велясніцкая М.В.
23.05.2024