

Электронное обращение
22 лютага ў Знаменскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятычнага выхавання “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”, прысвечаная Сусветнаму дню роднай мовы. Для вучняў 3-га класа Знаменскай школы быў падрыхтаваны турнір знаўцаў беларускай мовы. З усімі заданнямі дзеці справіліся на выдатна. Пасля падвядзення вынікаў і вызначэння пераможцаў, ім былі ўручаны салодкія прызы і граматы.