На літаратурнае падарожжа “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў Знаменскую сельскую бібліятэку завіталі дзеці з дзіцячага садка вёскі Знаменка.
Госці бібліятэкі здзейснілі захапляльнае падарожжа па старонках цудоўных беларускіх кніг. Бібліятэкар Сверба Наталля Васільеўна пачала мерапрыемства з верша Ніла Гілевіча.
Я – беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я – беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я – беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
Бібліятэкар пад час мерапрыемства падкрэсліла, што ўсім трэба ведаць гісторыю сваёй роднай старонкі, арыентавацца ў стагоддзях і постацях, дзеля таго, каб захаваць імёны і подзвіг нашых продкаў для нашчадкаў.