Page 3 - Вайна і памяць
P. 3

Вайна і памяць

                                   АКУПАЦЫЯ

                                        Акупацыйны рэжым

                Тры  гады  гітлераўскай  акупацыі  сталі  для  жыхароў
         Чарнаўчыц  часам  цяжкіх  выпрабаванняў.  У  ваколіцах  вёскі
         Чарнаўчыцы  ўжо  ў  першы  дзень  вайны  ішлі  жорсткія  баі  з
         гітлераўцамі.
                У  Чарнаўчыцах  адбываліся  і  расстрэлы.  Першыя  карныя
         аперацыі прайшлі ўжо ў 1941 годзе. Падставай гэтаму з’явілася
         нападзенне на нямецкага салдата, які быў паранены непадалёк ад
         касцёлу.  У  адплату  фашысты  тут  жа  схапілі  дзясятак  жыхароў
         вёскі  і  расстралялі.  Пасля  гэтага  яны  падпалілі  касцёл,
         палічыўшы, што стрэл быў выраблены з яго.
                25 лютага 1945 года, супрацоўнікамі пракуратуры і НКВД
         быў  састаўлены  акт  аб  нямецка-фашысцкіх  злачынствах,  у  якім
         гаварылася, што  ў Чарнаўчыцах захопнікі  знішчылі  не менш як
         тысячу мірных жыхароў.
                За  гады  акупацыі  былі  разбураны  ўсе  дзяржаўныя
         ўстановы:  каменная  школа,  прасторны  клуб,  лячэбны  ўчастак,
         аптэка,  а  таксама  мельніца,  швейная,  трыкатажная  і  шавецкая
         майстэрні.  Больш  адной  трэці  сяла  было  спалена.  Яўрэі  з
         Чарнаўчыц былі сагнаны ў гета і цалкам знішчаны да кастрычніка
         1942 гады.
                У  2009  годзе  помнік  ахвярам  Халакоста  быў  пастаўлены
         пры дарозе на Камянец паўночней Чарнаўчыцы, ля самай мяжы
         Камянецкага раёна.

                   Успаміны жыхароў вёскі Чарнаўчыцы пра вайну

                Вайна з нямецка-фашысцкімі акупантамі пакінула жорсткі
         след  у  памяці  людзей,  па  лёсах  якіх  яна  прайшла  чырвонай
         стужкай.




                                                                               3
   1   2   3   4   5   6   7   8