Page 19 - Вайна і памяць
P. 19
Вайна і памяць
У брацкай магіле пахававаны прах 507 савецкіх воінаў,
што загінулі ў ліпені 1944 г. у баях з нямецка-фашысцкімі
захопнікамі за вызваленне гэтых мясцін. У смутным спісе, побач
з іншымі прозвішчамі, значыцца прозвішча Героя Савецкага
Саюза Загароднева Васіля Іванавіча.
Васіль Іванавіч Загараднеў нарадзіўся 29 снежня 1919
году ў вёсцы Лох Новобурасскага раёна Саратаўскай вобласці ў
простай сялянскай сям'і. Скончыўшы 9 класаў школы, працаваў у
роднай вёсцы загадчыкам клуба. У 1939 годзе яго прызвалі на
службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Пасля заканчэння
Арджанікідзаўскага пяхотнага вучылішча са жніўня 1942 года
ваяваў на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах.
Прымаў удзел у абароне і вызваленні Каўказа, Крыма, Беларусі і
Польшчы. Чатыры разы быў паранены.
19