Page 14 - Вайна і памяць
P. 14

Малая радзіма – Чарнаўчыцы

          Эта  картина,  после  рассказа  мамы,  до  сих  пор  и  у  меня  перед
          глазами».
                 З  паказанняў  Рыгора  Шпэндзіка,  жыхара    в.
          Чарнаўчыцы, 1895 г. н .: «В октябре 1943 года я был направлен
          для выполнения столярных работ в строящемся здании шефства.
          От  меня  требовалось  сделать  оконные  рамы  и  двери.  Работая,
          ежедневно  наблюдал,  как  полицаи  ловили  евреев,  сажали  их  в
          подвалы и сараи. Среди задержанных были старики, женщины с
          грудными  детьми,  много  ребятишек  самых  разных  возрастов.
          Постоянно  видел,  как  полицейские  показывали  друг  другу,  что
          они отобрали у этих бедолаг, радовались, если находили золото.
          Врезался  в  память  такой  эпизод…  Один  полицай  отругал  мать
          ребенка за то, что она оставила его раздетым, мол, он же может
          простудиться. Всего через несколько часов тот же полицейский в
          числе  других  расстрелял  эту  женщину,  а  ее  ребенка  забили
          прикладами».
                 Першы  расстрэл  у  Чарнаўчыцах  адбыўся  ў  1941-м.
          Нагодай  стаў  той  факт,  што  хто-то  побач  з  касцёлам  параніў
          нямецкага салдата. У  адплату фашысты  тут  жа схапілі дзясятак
          жыхароў вёскі і расстралялі. Пасля гэтага яны падпалілі касцёл,
          палічыўшы, што стралялі менавіта з яго.
                 Масавае  знішчэнне  яўрэйскага  насельніцтва  пачалося  ў
          1942 годзе. Частка Чарнаўчыцкіх яўрэяў былі вывезены ў лагер у
          в.  Воўчын  (Камянецкі  раён).  22  верасня  ўсім  яго  насельнікам
          было  прапанавана  ўзяць  з  сабой  усё  каштоўнае  маёмасць  і
          сабрацца для адпраўкі ў Высока-Літоўск. Затым фашысты адвялі
          яўрэяў на 200 метраў, да былых кар'ераў, дзе раней бралі жвір, і
          расстралялі. У тым жа годзе ў вёсцы Малая Турна было сабрана
          каля  200  яўрэяў  з  навакольных  вёсак,  у  тым  ліку,  як  сведчаць
          відавочцы, 60 мужчын з Чарнаўчыц.
                 У  кастрычніку  1943  гады  немцы  і  паліцаі  расстралялі
          апошніх застаўшыхся яўрэяў з Чарнаўчыц недалёка ад мястэчка –
          на  пашы  «Дзічка»,  на  яўрэйскіх  могілках,  каля  суседняга  сяла
          Малая Турна.



      14
   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19