Page 23 - Вайна і памяць
P. 23

Вайна і памяць

                Да зыходу дня аб тым, што здарылася ведалі ўсе жыхары
         вёскі  Шумакі.  Яны  пачулі  пра  гэта  ад  відавочцаў  бою,  якім
         наканавана было застацца ў жывых. У першую ноч пасля смерці
         Шульгіна,  нягледзячы  на  забарону  акупантаў,  мясцовы  каваль
         Іван  Гардзеевіч  Ляўчук  пахаваў  целы  загінулых.  На  магільны
         пагорак  паклаў  палявыя  кветкі,  а  да  грушкіяю  кая  расла  побач,
         прымацаваў  надпіс:  «Их  подвиг  сильнее  смерти.  Если  ты  –
         человек, то поступишь так же». Побач стаяла дата – 22 чэрвеня
         1941  года.  Аднак  пра  гэта  стала  вядома  гітлераўцам,  і  за  свой
         учынак смяльчак паплаціўся уласным жыццём.
                У  брацкай  магіле  таксама  спачывае  прах  абаронцы
         Брэсцкай  крэпасці,  ураджэнца  вёскі  Чарнаўчыцы  Барыса
         Рыгоравіча  Ліцвінюка.  Побач  з  ваярамі  пахаваны  і  старшыня
         калгаса  «Іскра»  Іосіф  Аляксеевіч  Крупскі,  забіты  ворагамі
         Савецкай улады ў 1949 годзе.
                У  Чарнаўчыцах  у  брацкай  магіле  побач  з  сотнямі  іншых
         пахаваны  прах  Конанава  Іосіфа  Якаўлевіча,  1910  года
         нараджэння,  ураджэнца
         вёскі  Качур  Увінскага
         раёну Удмурціі.
                79  гадоў  родныя
         воіна  лічылі  яго  бяз
         вестак  згінуўшым.  Але
         дачка     салдата      не
         губляла  надзеі  і  ўсе
         гэтыя    гады     шукала
         магілу бацькі. І толькі ў
         пачатку     2014     года
         атрымала     звесткі    з
         далёкай Беларусі…
                Дзве  з  паловай
         тысячы        кіламетраў
         пераадолелі          дзве
         жанчыны  –  дачка  і



                                                                             23
   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28