Page 25 - Вайна і памяць
P. 25

Вайна і памяць

                                 Яны загінулі за Радзіму.
                Больш за дзесяць сем'яў вёскі не дачакаліся з фронту сваіх
         блізкіх  –  бацькоў,  мужоў,  сыноў.  Яны  былі  мабілізаваны  на
         барацьбу  з  ненавісным  ворагам,  гераічна  змагаліся  з  ім  і  не
         вярнуліся з палёў крывавых бітваў. Навекі  засталіся маладымі  і
         прыгожымі, моцнымі і добрымі ў памяці землякоў:
                Капцэвіч Аляксей Афанасьевіч (1924-1945),
                Капцэвіч Міхаіл Анатольевіч (1923-1944),
                Капцэвіч  Мікалай Іосіфавіч (1906-1944),
                Крукоўскі Аляксандр Ульянавіч (1911-1944),
                Крукоўскі Сямён Якаўлевіч (1900-1941),
                Ладыцкі Уладзімір Сямёнавіч (1934-1945),
                Ладыцкі Сямён Рыгоравіч (1897-1942),
                Ліцвінюк Барыс Рыгоравіч (1910-1941),
                Мацуль Аляксей Ануфрыевіч (1910-1945),
                Трафімук Аляксандр Рыгоравіч (1910-1941),
                Старынскі Леанід Іванавіч (1926-1944),
                Старавойтаў Пётр Цітавіч (1911-1945).

                             ВЯРНУЛІСЯ ПЕРАМОЖЦАМІ

                Людзі, названыя ніжэй, у пасляваенны час былі акружаны
         агульнай увагай і павагай. Высокую пашану яны заслужылі сваімі
         ратнымі  подзвігамі,  якія  былі  здейснены  ў  імя  свабоды  і
         незалежнасці Радзімы.
                Гады  бяруць  сваё,  і  сёння  большасці  ветэранаў  Вялікай
         Айчыннай вайны ўжо няма ў жывых. Але ўдзячная памяць пра іх
         назаўсёды застанецца ў сэрцах землякоў! Іх вялікія заслугі перад
         краінай і народам ніколі не будуць забытыя.
                А ў 1945-м, разграміўшы ворага, яны  вярнуліся дадому і
         актыўна  ўдзельнічалі  ў  будаўніцтве  мірнага  жыцця,  баявыя
         подзвігі памнажаючы працоўнымі. Вось іх імёны:
                Абрамаў Фёдар Васільевіч,
                Ануфрыеў Васіль Аляксеевіч,
                Буханаў Пётр Пятровіч,

                                                                             25
   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30