Page 29 - Вайна і памяць
P. 29
Вайна і памяць
Вось, што вядома пра подзвіг Фёдара Нічыпаравіча, за які
ён быў удастоены медаля «За адвагу». Сайт
http://www.podvignaroda.ru змяшчае наступныя звесткі аб
узнагароджанні ст. сяржанта Фёдара Нічыпаравіча Капусцюка:
«В боях при форсировании реки Мертвая Висла тов.
Капустюк, невзирая на огонь противника, огнём своего миномета
поддерживал нашу переправляющуюся пехоту. Благодаря
смелым, решительным действиям тов. Капустюк умело командуя,
подавил 2 огневых точки станковых пулеметов, сильно
мешавших переправе, и уничтожил более взвода вражеской
пехоты, чем дал возможность нашей наступающей пехоте
форсировать реку».
Радок у загадзе аб узнагароджанні наступнай высокай
узнагародай – ордэнам Чырвонай Зоркі абвяшчае: «В боях за д.
Скоршево 10 февраля 1945 года тов. Капустюк во время перехода
противника в контратаку под ураганным огнём врага устранил 10
порывов сети полевого кабеля, чем обеспечил бесперебойную
связь минометной роты с командным пунктом. Участвуя в
отражении контратакующего врага, огнём из автомата уничтожил
8 немецких солдат и офицеров.
За бесперебойное обеспечение связью, за мужество и
героизм товарищ Капустюк награждается орденом Красной
Звезды».
На памяць пра сяброў-аднапалчан захаваліся фатаграфіі,
дасланыя родным з фронту.
Скончыў ваенную службу Фёдар Капустюк ст. сяржантам
у сакавіку 1947 года.
Пасля вайны Фёдар Нічыпаравіч працаваў у сельскай
гаспадарцы, загадваў Камяніца-Жыравецкой хатай-чытальняй, з
1952 па 1954 гг. кіраваў Чарнаўчыцкім калгасам «Іскра», з 1954
па 1957 гг. быў старшынёй Чарнаўчыцкага сельскага Савета,
шмат гадоў прысвяціў Чарнаўчыцкаму заводу жалезабетонных
вырабаў. Школьнікі і моладзь з цікавасцю слухалі яго ўспаміны
аб ваенных гадах на святочных сустрэчах і мітынгах.
29