Page 31 - Вайна і памяць
P. 31
Вайна і памяць
Сваімі эмацыйнымі ўспамінамі запомнілася жыхарам
Чарнаўчыцы Чумакова Валянціна Анатольеўна (1921 - 2001).
Доўгі час яна працавала
старшынёй рабочага
камітэта Чарнаўчыцкага
будаўніча-мантажнага
кіравання.
Нарадзілася
Валянціна Анатольеўна у
горадзе Гродна. Працавала
настаўнікам рускай мовы ў
мясцовай школе. Вайна
застала яе ў Сталінградзе.
Першым на фронт пайшоў
муж, а ўжо ў верасні
Валянціна добраахвотна
запісалася ў рады Савецкай
Арміі.
Жанчыне давялося
прымаць удзел у
кровапралітнай
Сталінградскай бітве, яна самааддана выцягвала параненых з-пад
агню, за што ў 1942 годзе была ўзнагароджана медалем «За
абарону Сталінграда».
Працягнула ваяваць Валянціна ў званні чырвонаармейца-
наглядальніка 10-га асобнага батальёна паветранага наглядання,
апавяшчэння і сувязі.
Пасты паветранага наглядання складаліся з пяці чалавек і
размяшчаліся, на ўскраіне населеных пунктаў, іх асноўнай
задачай было "глядзець у неба" і пры з'яўленні варожых
самалётаў вызначаць тып самалёта, колькасць, вышыню і курс
палёту, потым дадзеныя аб самалётах перадавалі на ротны пост і
далей да паста карпуснога раёна.
31