Page 32 - Вайна і памяць
P. 32
Малая радзіма – Чарнаўчыцы
Пасля вызвалення Беларусі Валянціна Анатольеўна да
жніўня 1945 года прадаўжыла службу ў родным горадзе Гродна.
Ўзнагароджана медалямі "За абарону Сталінграда», «За
Перамогу над Германіяй», шматлікімі юбілейнымі медалямі.
Пасля дэмабілізацыі Валянціна доўга і беспаспяхова
шукала без вестак зніклага мужа, лісты якога сагравалі сэрца
дзяўчыны ў суровыя ваенныя гады. На жаль, муж, як і многія
мільёны мужчын загінуў на франтах вайны, але ў пасляваенныя
гады лёс падараваў Валянціне сустрэчу з былым франтавіком,
Меркутавым Мікалаем Іванавічам. Мікалай Іванавіч служыў
механікам-вадзіцелем танка, пайшоў на фронт з першых дзён
вайны з Мінска. Прымаў удзел у аперацыі «Баграціён» па
вызваленні Беларусі. Быў паранены, пасля выздараўлення ваяваў
у Нарвегіі і Запаляр'і. Узнагароджаны медалём "За вызваленне
Запаляр'я».
У жніўні 1945 года сям'я Меркутовых пераехала ў г. Брэст.
Выгадавалі траіх сыноў, дачакаліся ўнукаў.
Валянціна Анатольеўна падтрымлівала сувязі з
аднапалчанамі, штогод ездзіла на майчкія сустрэчы, на якіх часта
ўспаміналі загінулых баявых сябровак-сувязістак: Таню
Панамарову, Валю Паліканаву, Кацю Дзячкіну, Шуру Цярохіну.
Яны неслі службу каля пасёлка Пагародна. Вайна ўжо
падыходзіла да канца, тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад
нямецкіх войскаў, аднак 22 студзеня 1945-го фактычна ўвесь
склад паветранага наглядання загінуў у баі з мясцовымі
бандытамі, выжыла толькі адна Шура Чарных.
Шмат гадоў Валянціна Анатольеўна распавядала
Чарнаўчыцкаму падрастаючаму пакаленню аб страшнай вайне, аб
горычы страт і пра радасць перамогі.
32