Page 42 - Вайна і памяць
P. 42

Малая радзіма – Чарнаўчыцы

                 9  мая  1945  года  савецкі  народ  святкаваў  Перамогу  ў
          Вялікай Айчыннай вайне. Праз некаторы час у Чарнаўчыцы, як і
          ў  іншыя  гарады  і  вёскі,  пачалі  вяртацца  франтавікі,  якія  былі
          прызваны  ў  дзеючую  армію  ў  канцы  лета  1944-га.  Дома  іх
          сустракалі заплаканыя ад радасці родныя, парушаная гаспадарка,
          галеча, спаленыя хаты. Пераможцы паінны былі узваліць на сябе
          цяжкі груз усялякіх клопатаў, перабудаваць сяло, наладзіць новае
          жыццё.
                 Вялікія  задачы  стаялі  ў  той  перыяд  перад  уладамі,  а
          какнкрэтна  ў  Чарнаўчыцах  –  перад  сельскім  Саветам  дэпутатаў
          працоўных.  Першапачаткова  яму  належала  арганізаваць  на
          падведамственнай     тэрыторыі     медыцынскае      абслугоўванне,
          адкрыць  школу,  аднавіць  разбураныя  ў  гады  вайны  і  наладзіць
          працу  прадпрыемстваў  прамысловасці,  гандлю,  сувязі  і  шмат
          іншага,  без  чаго  немагчыма  паўнацэннае  жыццё  чалавека.  І  ўсё
          гэта патрэбна было рабіць ва ўмовах бездарожжа і безграшоўя, а
          час  ад  часу  і  пад  абстрэламі  бандытаў,  якія  хаваліся  ў  лясах,  і
          іншых праціўнікаў савецкага строю.
                 Назавём  тых,  хто  ўзначаліў  гэту  цяжкую  працу    на
          першым і наступных яе этапах, шукаў магчымасці  для рашэння
          праблем,  якія  хвалявалі  людзей,  дзякуючы  чаму  праз  некалькі
          дзесяцігоддзяў вёска стала зручным для жыцця аграгарадком. Са
          снежня 1944-га па май 1945-га сельсавет узначальваў        М. І.
          Карабейнік.  Затым  літаральна  на  некалькі  месяцаў  яго  змяніў
          Матысь,  пасля  якога  на  адказны  пост    заступіў  У.  А.  Капусцін
          (ліпень 1945 -      сакавік 1948). З сакавіка 1948 па люты 1955 гг.
          мясцовую ўладу ўвасабляў     І. П. Жук. На долю Івана Пятровіча,
          дарэчы,  выпаў  цяжкі  абавязак  ствараць  у  вёсцы  калхоз.  Гэтая
          справа  была  не  толькі  цяжкай,  але  і  небяспечнай,  пра  што
          сведчыць той факт, што ў канцы сакавіка 1949 года праціўнікамі
          калектывізацыі быў застрэлены старшыня толькі што створанага
          ў суседняй вёсцы калхоза І. А. Крупскі.
                 У  пасляваенны  час  паслядоўнасць  мерапрыемстваў,  якія
          праводзіла  мясцовая  ўлада,    азначалася  абставінамі,  якія



      42
   37   38   39   40   41   42   43   44   45   46   47