Page 10 - Вайна і памяць
P. 10

Малая радзіма – Чарнаўчыцы

          я  прячу  раненых    советских  солдат.  Лечу,  как  могу.  Как  и  вас
          лечил.  Но  теперь  мне трудно  всех  их хорошо  кормить.  Знаю,  у
          каждого  из  вас  семья,  дети,  но  прошу  вас:  помогите  кто  чем
          может”.
                  І  аднавяскоўцы  адклікнуліся,  дапамагалі,  як  маглі.
          Наступнай  раніцай  выйшаў  Сарачынскі  на  ганак  хаты  і  ўбачыў
          некалькі  буханак  хлеба,  кавалкі  сала,  бульбу  і  іншыя  прадукты
          харчавання. І так было часта.
                 На дапамогу прыйшлі аднавяскоўцы Крысціна Налівайка,
          Настасся Катовіч, Марыя Рыбчэўская і іншыя. Еўдакія Макарава і
          Антаніна Барсук гатавалі ежу.
                 Фашысты  даведаліся  пра  “шпіталь”.  Аднойчы  яны
          ўварваліся  ў  двор  Сарачынскіх.  У  хляве  знайшлі  параненых.
          Адзін з іх сарваў павязку з Пятра Арлова. З раны хлынула кроў.
          Пераканаўшыся,  што  ў  хляве  знаходзяцца  цяжкапараненыя,
          пайшлі,  нікога  не  забраўшы.  Праз  некаторы  час  ачунялыя  праз
          лінію фронту дабраліся да сваіх. Але трагічны лёс напаткаў брата
          І. Сарачынскага Фёдара. Нечакана з’явіліся гітлераўцы і ў хляве
          знайшлі аднаго брата, якога тут жа застрэлілі.
                 У  час  вызвалення  Брэста  ад  нямецка-фашысцкіх
          захопнікаў звярнулася да Іосіфа Сарачынскага група разведчыкаў
          61-й арміі генерала Бялова з просьбай дапамагчы аднаму з цяжка
          параненых  салдат.  Рызыкуючы  жыццём  (непадалёк  была
          размешчана  нямецкая  воінская  часць),  Сарачынскі  зрабіў  усё,
          што змог, а затым  патаемнымі сцежкамі правёў байцоў да лініі
          фронту.
                 Пасля  вайны  да  І.  І.  Сарачынскага  прыязджалі
          выратаваныя  ім  Пётр  Георгіевіч  Арлоў  з  Маскоўскай  вобласці,
          Сяргей     Сцяпанавіч     Шаўчэнка      з    Днепрапятроўшчыны.
          Атрымліваў  І.  І.  Сарачынскі  шмат  лістоў  ад  сваіх  былых
          пацыентаў, асабліва павялічылася іх колькасць пасля таго, як па
          Усесаюзным  радыё  прагучаў  радыёнарыс  “Старый  фельдшер”.
          Вось радкі з ліста былога старшыні пятай пагранзаставы Васіля
          Сарокіна,     які    працаваў     пасля     вайны      машыністам



      10
   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15