Page 9 - Вайна і памяць
P. 9

Вайна і памяць

                На  другі  дзень  вайны  ён  з  дапамогай  некалькіх
         аднавяскоўцаў, медсястры Яўдакіі Макаравай і братоў Аляксея і
         Мікалая  Бышкі,  вынес  з  месца  ўчарашняга  бою  трынаццаць
         чырвонаармейцаў  і  ўкрываў  іх  у  сябе  дома:  на  гарышчы,
         сенавале,  у  склепе.  Так  узнік  падпольны  шпіталь,  у  якім  Іосіф
         Ігнатавіч і яго памочніца 17-гадовая медыцынская сястра Еўдакія
         Васільеўна  Макарава,  рызыкуючы  сваім  жыццём,  ратавалі  ад
         смерці  параненых  салдат.  Да  трынаццаці  байцоў,  падабраных
         вяскоўцамі, пазней далучыліся Барыс Сошнікаў і камандзір пятай
         заставы Пётр Багамаз.
                Давялося  І.  І.  Сарачынскаму  прааперыраваць  салдата
         прама  на  полі:  спыніў  крывацёк,  адрэзаў    брытвай,  якую
         прачысціў  ёдам,  перабітую  кісць  левай  рукі.  Але  для  бяспекі
         параненага,  які  некалькі  гадзін  знаходзіўся  ў  медпункце,  ноччу
         даставіў  яго  ў  свой  шпіталь.  Гэта  быў  палітрук  пятай
         пагранзаставы  Васіль  Сарокін.  Яго  цела  было  пакрамсана
         асколкамі  гранаты.  Знайшоў  яго  Сарачынскі  ў  жыце.  Ляжаў
         салдат  акрыаўлены,  раскінуўшы  рукі.  Да  яго  падбеглі  нямецкія
         салдаты,  пнулі  нагамі,  каб  пераканацца,  што  ён  мёртвы.  Аднак
         праз некаторы час пагранічнік адкрыў вочы.
                Расстрэл  Сарачынскаму  пагражаў  кожны  дзень.  У  вёсцы
         з’явілася нямецкая машына з радыёрупарам. З дынаміка увесь час
         даносілася:    “За     невыполнение       приказов     германского
         командования – расстрел. За укрывательство советских солдат –
         расстрел!”  Але  страх  адступаў  перад  турботай  як  выратаваць
         параненых.  Зразумеў,  што  трымаць  у  амбулаторыі  нават  аднаго
         параненага  было  небяспечна.  На  ўсякі  выпадак  на  дзвярах
         медпункту  напісаў  па-нямецку  і  па-руску:  “Ахтунг!  Тифус!
         Карантин!”
                Праіснаваў  шпіталь  Сарачынскага  ў  Чарнаўчыцах  амаль
         паўгода. Паправіўшыся, салдаты адзін за другім пакідалі шпіталь.
         Усе жыхары ведалі пра існаванне шпіталя і чым маглі дапамагалі
         Сарачынскаму. Аднойчы фельчар прыйшоў да царквы. Народу ў
         нядзелю было тут шмат. Сказаў ім: “Люди добрые, вы знаете, что



                                                                               9
   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14